У інтэрв'ю карэспандэнту «Свабоды» бізнэсмен Юрый Чыж сказаў, што ён «у шыкоўным настроі і выдатнай форме».

«Да канца выходных я дакладна збіраюся адпачываць, а пасля паглядзім, чым займуся. Я не вельмі хачу камунікаваць з прэсай. Прынамсі, на дадзены момант», — сказаў Чыж.

Юрый Чыж, затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка, сёння быў вызвалены з СІЗА КДБ. Паводле інфармацыі tut.by, у сераду яму змянілі меру стрымання на хатні арышт альбо падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0