Правілы ўезду на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск зменяцца з 26 верасня, цяпер яны дзейнічаюць у тэставым рэжыме.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» Святлана Міронік.

«Для максімальна камфортнага перамяшчэння пасажыраў і аўтамабільнага транспарту на прывакзальнай плошчы будынка аэравакзальнага комплексу з верасня 2016 года будуць унесеныя некаторыя змены ў арганізацыю дарожнага руху і тэхналогіі знаходжання транспартных сродкаў на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Так, пры першым і другім наведваннях на працягу каляндарных сутак кіроўцам будзе прадастаўляцца ліміт часу бясплатнага знаходжання ў памеры 20 хвілін. Пры трэцім і больш — кошт паслугі будзе тарыфікавацца з моманту ўезду на прывакзальную плошчу (без прадастаўлення ліміту часу бясплатнага знаходжання).

З больш падрабязнай інфармацыяй пра змены ў арганізацыі дарожнага руху і тэхналогіі аказання паслуг па знаходжанні на прывакзальнай плошчы можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?