Слуцк сёлета адсвяткуе 900-годдзе.
Горад славіцца гістарычнымі дзеячамі і падзеямі. Яшчэ ў 2013 годзе ў гарадскім парку прайшоў конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры. Майстры з розных гарадоў Беларусі выразалі сілуэты вядомых дзеячаў, спалучаючы іх з сімваламі горада.
Па скульптурах можна даведацца пра гісторыю горада. Напрыклад на адной з іх ёсць гістарычны герб Слуцка — Пегас:
Таксама ёсць вядомы вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Багуслаў Радзівіл, які сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс:
Узгаданы і Ян Маджарскі, які быў першым кіраўніком Слуцкай персіярні і стварыў сем асноўных тыпаў арнаментацыі «галоў» (канцоў паясоў):
А побач звычайны селянін у вышыванцы ды з слуцкім поясам:
Ёсць і Слуцкае Евангелле:
Усяго ўсталявана 10 скульптур ад розных майстроў.
У гэтым жа годзе ў Слуцку з'явіцца вялікі помнік Анастасіі Слуцкай. Яго адкрыццё плануецца ў дзень горада — 24 верасня. На дадзены момант скончваюцца працы па падрыхтоўцы ваколіц:





