Адзін з заснавальнікаў партыі «Яблыка» Грыгорый Яўлінскі заявіў, што мае намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі на выбарах у 2018 годзе, незалежна ад вынікаў выбараў у Дзярждуму Расіі.

«Мы былі гатовыя да такіх вынікаў. Мы прынялі рашэнне, ці гатовыя ісці на выбары. Мы лічым, што наша партыя прыме самы актыўны ўдзел у тым, што будзе называцца прэзідэнцкімі выбарамі», - сказаў Яўлінскі, які ўзначальваў партыйны спіс «Яблока» на думскіх выбарах.

Па папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, партыя «Яблыка» набірае 1,53% галасоў выбаршчыкаў. Між тым, Яўлінскі падкрэсліў, што яго партыя заняла другое месца на некаторых выбарчых участках Масквы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?