Тэлевізійная фэнтэзі-сага «Гульня тронаў» атрымала прэмію «Эмі», якая прысуджаецца Акадэміяй тэлевізійнага мастацтва ЗША, у намінацыі «найлепшы драматычны серыял». Узнагароду атрымаў і рэжысёр «Гульні тронаў» Мігель Сапочнік.

Такім чынам, «Гульня тронаў» паставіла рэкорд па колькасці ўзнагародаў сярод тэлесерыялаў, сабраўшы на дадзены момант усяго 38 прэмій «Эмі».

У гэтым годзе ў галоўнай намінацыі таксама былі прадстаўлены такія тэлевізійныя хіты, як «Абацтва Даунтан», «Радзіма» і «Картачны домік».

Найлепшым камедыйным серыялам прызнаны «Віцэ-прэзідэнт», палітычная сатыра пра жанчыну-сенатара, якая становіцца віцэ-прэзідэнтам.

Чарговы эпізод папулярнага тэлесерыяла «Шэрлак» — «Брыдкая нявеста» — узнагароджаны за найлепшы тэлевізійны фільм.

Прэм'ера першага сезона «Гульні тронаў» адбылася на канале HBO ў красавіку 2011 года. На дадзены момант цалкам паказаны шэсць сезонаў тэлевізійнай сагі.

Прэмія «Эмі» ўручаецца штогод з 1949 года і лічыцца тэлевізійным эквівалентам «Оскара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?