Трагедыя адбылася днём 18 верасня на праспекце Дзяржынскага. Пра гэта распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.
76-гадовы кіроўца «жыгулёў» ехаў па праспекце Дзяржынскага з боку вуліцы Розы Люксембург у напрамку вуліцы Хмялеўскага. У нейкі момант кіроўцу стала блага, у выніку чаго некіраваны аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі — на раздзяляльную паласу.
Медыкі канстатавалі смерць кіроўцы. Як мяркуецца, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ.





