Грамадзянін Расіі прызнаўся, што 20 гадоў ездзіў у Беларусь і згвалтаваў за гэты час каля сотні жанчын. Праваахоўнікі выявілі больш за палову яго ахвяраў, цяпер высвятляе астатніх, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

45-гадовага жыхара расійскага Санкт-Пецярбурга затрымалі ў лістападзе 2015-га за серыю згвалтаванняў на тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей. Мужчына прызнаўся, што з 1994 па 2014 год перыядычна прыязджаў у Беларусь наведваць сваякоў, якія пражываюць на Брэстчыне. Падчас гэтых візітаў ён гвалтаваў жанчын.

Паведамляецца, што злачынствы адбываліся каля прыпыначных пунктаў чыгуначнага транспарту. На тэрыторыі Міншчыны гаворка ідзе пра Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі ды Стаўбцоўскі раёны. У Брэсцкай вобласці таксама месцы злачынстваў адбываліся пераважна каля чыгункі.

Для злачынстваў мужчына выбіраў бязлюдныя месцы каля лесу. Часам ён не толькі гвалтаваў сваіх ахвяраў, але і забіраў у іх упрыгожанні, грошы, каштоўныя рэчы. Сваіх ахвяраў зламыснік запалохваў, часам пагражаючы нажом.

Сярод ахвяраў — жанчыны рознага ўзросту, у тым ліку непаўналетнія. Першыя заявы ад пацярпелых сталі паступаць у 1999 годзе. Аднак сам затрыманы паведаміў, што нападаў на жанчын з 1994 года.

Праваахоўнікі дагэтуль не маюць поўнага спісу ахвяраў. Пры допытах пасля затрымання мужчына стаў паведамляць пра выпадкі згвалтавання, пра якія раней нават не было вядома. Падчас расследавання толькі ў Мінскай вобласці былі выяўленыя каля дзесяці жанчын, якія раней не звярталіся ў міліцыю з розных прычынаў.

Праваахоўнікі просяць пацярпелых і сведкаў паведаміць пра супрацьпраўлныя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0