Удзень 19 верасня ў сацсетках з'явілася фота Дома Урада ў Мінску з клубамі чорнага дыму над будынкам.

@With_Drollery

Праўда, у МНС супакоілі - нічога не гарэла, ды і тое хутка патушылі.

«Тлеў дах адміністратыўнага будынка. Плошча тлення — 5 квадратных метраў. У 14 гадзін 4 хвіліны нам паведамілі пра гэта, у 14:08 тленне ўжо ліквідавалі», - паведаміў «Нашай Ніве» Віталь Навіцкі, прэс-сакратар МНС.

Па словах Навіцкага, дах «належаў» будынку па адрасе Савецкая, 11. А гэта адрас Дома ўрада. Паводле журналістаў НН, ратавальнікі працавалі на даху паўкруглага будынка, што знаходзіцца за комплексам Дома ўрада, з боку вуліцы Мяснікова.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Відавочцы паведамлялі, што да будынку з’ехаліся 16 машын МНС.

«Гэта нармальная практыка — пасылаць вялікую колькасць тэхнікі, калі паступае паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі ў адміністратыўным будынку. Але калі яны прыбываюць на месца, і бачаць, што столькі сілаў не трэба, то тэхніка адзываецца, — сказаў Навіцкі. — Таму не выключаю, што машын было столькі. Дакладную колькасць я пакуль не назаву, але іх было больш за дзесяць, так».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру