Выбары ў Дзярждуму Расіі 7-га склікання паказалі, што людзі ва ўмовах нявызначанасці давяраюць «Адзінай Расіі» і ўраду РФ. Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з кабмінам.

EPA

Ён адзначыў, што «Адзіная Расія» паказала добры вынік на выбарах. «Ва ўмовах вось гэтых самых складанасцей, вялікай колькасці нявызначанасцяў, рызык, людзі, безумоўна, выбіраюць так званую стабільнасць і давяраюць вядучай палітычнай сіле, давяраюць ураду, які абапіраецца на партыю «Адзіная Расія» ў парламенце, давяраюць таму, што ўсе мы будзем дзейнічаць прафесійна і ў інтарэсах грамадзян краіны», — сказаў Пуцін.

«Вынікі галасавання — гэта яшчэ і рэакцыя нашых грамадзян на спробы замежнага ціску на Расію, на пагрозы, санкцыі, на спробы разгайдаць сітуацыю ў нашай краіне знутры», - сказаў прэзідэнт РФ.

Кіраўнік расійскай дзяржавы мяркуе, што ўлады павінны чуць усе палітычныя сілы, у тым ліку якія не прайшлі ў парламент, і развіваць шматпартыйную сістэму ў РФ.

***

Па выніках падліку 93% бюлетэняў на выбарах у Дзярждуму «Адзіная Расія» атрымлівае па федэральных спісах 140 мандатаў. За праўладную партыю прагаласавалі 25 мільёнаў чалавек, гэта значыць больш за 54% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі.

КПРФ заняла на выбарах па федэральных спісах другое месца і атрымала 35 мандатаў. ЛДПР дастанецца 34 мандаты, сведчаць папярэднія вынікі. Астатнія 16 мандатаў дастаюцца «Справядлівай Расіі».

Па аднамандатных акругах «Адзіная Расія» атрымлівае 203 месцы. ЛДПР дастаецца 5 мандатаў, КПРФ і «Справядлівай Расіі» — па сем. Па адным кандыдаце праходзяць па аднамандатных акругах ад «Радзімы» і «Грамадзянскай платформы». Яшчэ адзін мандат дастанецца самавылучэнцу, які з'яўляецца сябрам «Адзінай Расіі». Апазіцыйныя «Яблык» і «Парнас» у Дзярждуму не праходзяць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру