Нью-ёркская паліцыя назвала імя падазраванага ў арганізацыі выбухаў у Нью-Ёрку 17 верасня. Гэта 28-гадовы жыхар Нью-Джэрсі, які мае амерыканскае грамадзянства. Яго завуць Ахмад Хан Рахамі.

NY Times

Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка апублікаваў фатаграфію падазраванага, якога цяпер шукаюць для допыту. Улады папярэджваюць, што адшукваны можа быць «узброены і небяспечны».

У выніку выбуху, што прагрымеў ў нью-ёркскім раёне Чэлсі ў суботу, 17 верасня, 29 чалавек атрымалі раненні.

Пазней у некалькіх кварталах ад месца выбуху было знойдзена і абясшкоджана другое выбуховае прыстасаванне, аналагічнае па канструкцыі.

Абедзве бомбы былі зробленыя з скараварак, начыненых аскепкавымі элементамі і ідэнтычнымі тым, што спрацавалі на Бостанскім марафоне ў 2013 годзе.

Па дадзеных амерыканскіх СМІ, у якасці дэтанатараў у абедзвюх прыладах выкарыстоўваліся мабільныя тэлефоны і калядныя гірлянды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру