Падчас сумеснай аперацыі 19 асобнай механізаванай брыгады і падраздзяленняў МУС супраць узброеных фарміраванняў сепаратыстаў была вызвалена вёска Жыліна — гэтак мог бы ў жыцці гучаць рапарт пра вучэнні, якія праходзяць цяпер на Лепельскім палігоне.

«На гэтым этапе мы адпрацоўваем рэальныя практычныя дзеянні, сыходзячы з аналізу формаў і спосабаў вядзення сучасных узброеных канфліктаў», — распавёў палкоўнік Уладзімер Кулажын афіцыйнай армейскай газеце «Во славу Родины».

Падчас аднаго з этапаў вучэння адпрацоўваліся пытанні арганізацыі вываду мірнага насельніцтва з захопленай сепаратыстамі населенага пункта. «Баевікі» планавалі «схіліць насельніцтва на свой бок», піша выданне.

«Прадстаўнікі Узброеных Сіл і Міністэрства ўнутраных спраў павінны былі правесці перамовы пра вывад мірнага насельніцтва з небяспечнага перыметра, а ў выпадку нязгоды сепаратыстаў з выстаўленымі ўмовамі - правесці аперацыю па блакаванні і зачыстцы горада», — паведамляе афіцыйная газета.

Сюжэт вучэння вельмі нагадвае першы этап узброенага супрацьстаяння на Данбасе - калі атрад пад кіраўніцтвам афіцэра ФСБ РФ Ігара Гіркіна («Стралкова») захапіў украінскі горад Славянск і пачаў вярбоўку ў свой склад мясцовага насельніцтва. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру