У прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева па шляху ў Нью-Ёрк выявіліся сімптомы магчымага сардэчнага захворвання, паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Алмаз Усенаў.

sputnik

sputnik

Атамбаеў вылецеў з Бішкека для ўдзелу ў 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У аэрапорце імя Атацюрка ў Турцыі, дзе дэлегацыя КР планавала здзейсніць перасадку, прэзідэнт адчуў недамаганне.

Дактары правялі першаснае медыцынскае абследаванне, паведаміў Усенаў. Пасля агляду яны прыйшлі да высновы, што Алмазбеку Атамбаеву, які скардзіўся на болі ў грудзях, тэрмінова неабходна прайсці паглыбленае абследаванне. Згодна з папярэднім заключэннем, у кіраўніка дзяржавы выяўлены сімптомы сардэчнага захворвання. У сувязі з гэтым прэзідэнт КР некаторы час будзе знаходзіцца пад наглядам дактароў.

У пятніцу, 16 верасня, у Бішкеку прайшоў саміт кіраўнікоў краін - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а 17 верасня Алмазбек Атамбаеў адзначыў 60-гадовы юбілей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?