Інстытут Pantone вызначыў самыя модныя колеры на сезон вясна-лета 2017. Эксперты прааналізавалі новыя калекцыі 119 брэндаў, прадстаўленыя ў рамках Тыдня моды ў Нью-Ёрку, і выдзелілі некалькі галоўных адценняў. Пра гэта 19 верасня паведамляе WWD.

Getty Images

Самымі папулярнымі аказаліся пыльна-блакітны Niagara (у калекцыях Carolina Herrera, Zac Posen і Altuzarra), блякла-жоўты Primrose Yellow, глыбокі сіні Lapis Blue, аранжава-чырвоны Flame, празрыста-блакітны Island Paradise, пудровы Pale Dogwood, салатавы Greenery, фуксія Pink Yarrow, зялёны Kale і арэхавы Hazelnut.

Амерыканская кампанія Pantone ў сярэдзіне XX стагоддзя распрацавала стандартызаваную сістэму падбору колеру, у якой выкарыстоўваецца лічбавая індыкацыя. Узоры колераў рэгулярна выпускаюцца ў спецыяльных каталогах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру