Еўрапейскі саюз не лічыць выбары, якія прайшлі ў нядзелю ў анексаваным Расіяй Крыме, легітымнымі, заявіла прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.
«ЕС не прызнае незаконную анексію Расійскай Федэрацыяй Крыма і Севастопаля, у сувязі з чым не прызнае выбары на Крымскім паўвостраве. Падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны з боку Еўрасаюза застаецца без змен», - гаворыцца ў заяве Еўрасаюза.
Аналагічнай пазіцыі прытрымліваецца і Дзярждэпартамэнт ЗША.





