Вандалы сапсавалі стрыт-арт, які быў зроблены падчас Vulica Brazil, і над якім працавалі ў тым ліку Os Gemeos і Finok Finok. Сцяна са стрыт-артам, які размалявалі невядомыя, знаходзіцца з адваротнага боку вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Пра гэта паведаміла адна з каардынатараў Vulica Brazil Караліна Палякова на сваёй старонцы ў Facebook.
«Мы шукаем любую інфармацыю аб тым, хто быў на сцяне мінулай ноччу і каму было цікава сапсаваць тое, над чым мы працавалі тыднямі. За інфармацыю пра тых, хто скраў лесвіцу, сарваў банер Vulica Brasil і пакросіў усю сцяну, уключаючы кавалкі Os Gemeos і Finok Finok, мы гатовыя даць ўзнагароду», — піша каардынатар.





