Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які знаходзіцца з візітам у ЗША, правёў перамовы з кандыдатам у прэзідэнты Хілары Клінтан.
president.gov.ua
Парашэнка праінфармаваў Хілары Клінтан пра сітуацыю ў Данбасе. Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсліў, што сёння Украіна змагаецца за свабоду і дэмакратычныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць увесь цывілізаваны свет, паведамляе прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.
Суразмоўцы пагадзіліся, што ў процістаянні расійскай агрэсіі важным з'яўляецца ўмацаванне трансатлантычнага адзінства і салідарнасці з Украінай. Было таксама адзначана дзейснасць санкцыйнай палітыкі супраць Расіі.





