Выдавецтва «Галіяфы» рыхтуе сусветна вядомую кнігу Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса» ў беларускім перакладзе Веры Бурлак,

у свой час адзначаным прэміяй часопіса «ПрайдзіСвет» як найлепшы пераклад 2009 года.

Аформіла выданне сучасная мастачка Кацярына Дубовік — уладальніца прэміі імя Цёткі за найлепшае афармленне дзіцячай кнігі (Н. Ясмінска, «Сем ружаў», 2015). У кнізе будзе каля 100 малюнкаў, што спалучаюць у сабе інтэлектуальнасць і жартаўлівасць.

Кнігу мяркуецца выдаць да канца снежня 2016 г., і яна стане добрым калядным падарункам для дзяцей і дарослых.

Краўдфандынгавы праект на пляцоўцы «Улей» стартаваў 19 верасня.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру