Цяпер у Брэсце знаходзіцца каля 2000 уцекачоў, у асноўным з Чачні. Ім вельмі патрэбныя цёплыя рэчы. Ужо халодна, а многія прыехалі летам, і ў іх няма амаль нічога, апроч летняга адзення. Частка сем'яў начуе на вакзале, людзі ў простым сэнсе слова трасуцца ад холаду. Амаль усе дзеці хварэюць, у іх тэмпература.

Калі ў вас ёсць непатрэбныя вам цёплыя рэчы, у тым ліку дзіцячыя, а таксама курткі, коўдры, пледы, спальнікі, іх можна прынесці ў ЦЭХ (Мінск, вуліца Кастрычніцкая 16, ангар)

20.09 з 17:00 да 21:00
21.09 з 17:00 да 21:00.

Вельмі патрэбныя памперсы.

Жаночае адзенне — не штаны, сукенкі / спадніцы не кароткія.

Больш падрабязна пра сітуацыю ў Брэсце можна пачытаць на старонцы Human Constanta.

Photo: Unicef/2014/Schermbrucker

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру