Новы пасол Францыі ў Беларусі — Дзідзье Канес — прыбудзе ў Мінск 21 верасня.
Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміла кіраўнік французскай дыпмісіі Дамінік Газюі напярэдадні свайго ад'езду з Беларусі.
Дзідзье Канес з'яўляецца кадравым дыпламатам. Перад прызначэннем ў Беларусь працаваў дыпламатычным дарадцам крызіснага цэнтра МЗС Францыі.
Дамінік Газюі ўзначальвала пасольства Францыі ў Мінску з восені 2013 года.





