Усіх жадаючых запрашаюць наведаць на Дзень яўрэйскай культуры «Восеньскія святы», які адбудзецца 25 верасня ад 12.00 да 18.00 на пл. Свабодзе каля Гарадской ратушы.

Наведвальнікаў чакае незабыўнае знаёмства з яўрэйскай культурай, традыцыяй і юдаікай: выставы, майстар-класы, яўрэйская кухня, дэгустацыя страў, паказальныя выступленні майстроў ізраільскага баявога мастацтва Краў Мага, віктарыны, конкурсы, а таксама вялікая дзіцячая праграма.

Непаўторны нацыянальны каларыт створаць яўрэйскія выканаўцы, калектывы і тэатры з усіх куткоў і мястэчак Беларусі, а таксама бліскучы габрэйскі гумар.

Спецыяльны госць з Ізраіля Орлі Гольдштэйн з традыцыйнымі яўрэйскімі танцамі Рыкудэй-Ам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна