Узніклыя рознагалоссі паміж Беларуссю і Расіяй не павінны шкодзіць адносінам. Пра гэта заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Узаемаадносіны дзвюх дзяржаў — гэта заўсёды пытанне шматграннае, і ў яго рашэнне ўцягнута вельмі шмат людзей: ад прэзідэнтаў, якія задаюць вектар развіцця, да простых выканаўцаў, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні, — звярнуў увагу Рыгор Рапота. — Узнікненне тых ці іншых праблем — натуральна, яно заўсёды будзе. Галоўнае, каб яно не насіла антаганістычных характар і не насіла такі характар, які можа кардынальна пашкодзіць нашы адносіны».

Дзяржсакратар заўважыў, што паміж Беларуссю і Расіяй час ад часу ўзнікаюць спрэчныя пытанні. «Наша задача як раз — старацца садзейнічаць вырашэнню гэтых пытанняў», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру