17-га верасьня адзначалі 77-я ўгодкі ўзьяднаньня Заходняе й Усходняе Беларусі. Асаблівасьці падзеяў 1939 году, што прывялі да анэксіі Савецкім Саюзам Заходняе Беларусі, абарона Берасьцейскае крэпасьці ў 1939 годзе й бітва пад Кобрынем, а таксама ўдзел беларусаў у змаганьні супраць фашызму ў складзе польскіх вайсковых фармаваньняў раскрывае тэматычны нумар часопіса Arche. У ім таксама асьвятляюцца такія тэмы, як дзейнасьць польскага падпольля ў Заходняй Беларусі ў 1939—1941 гг., крывавая барацьба паміж савецкімі й польскімі партызанамі на тэрыторыі Заходняе Беларусі ў разгар вайны.

З 19-га да 25-га верасьня часопіс Arche № 5 (138) - 2015. Польшча ў Другой сусветнай вайне» можна заказаць за паўцаны — усяго за 3 BYN (30 000 BYR)!

Нумар надрукаваны на белай паперы з каляровымі ілюстрацыямі!

Прапанова абмежаваная

Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенае барацьбы польскага народу супраць захопнікаў у час Другое сусьветнае вайны. Ягоныя тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня й баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаваньняў, якія дзейнічалі на розных франтох вайны (Нарвэгія, Паўночная Афрыка, Італія), так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы й рэгіёне напярэдадні й у час Другое сусьветнае вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел палякаў у нарвэскай кампаніі 1940 году, у абароне Табрука й у бітве пад Газалой ды пад Монтэ-Касіна, а таксама ў іншых лёсавызначальных падзеях апошняе вялікае вайны.

Асаблівую цікавасьць у беларускіх чытачоў выклікаюць наступныя артыкулы нумару:

Войцех Матэрскі — Савецкая агрэсія 17 верасня 1939 г. у кантэксце дактрыны бяспекі міжваеннай Польшчы

Юліюш Тым — Вайсковае значэнне Брэсцкай крэпасці ў кампаніі 1939 года

Ігар Мельнікаў — На разломе цывілізацый. Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 г.

Юрый Грыбоўскі — Забытыя героі: беларусы ў 2-м Польскім корпусе падчас Другой сусветнай вайны і іх пасляваенны лёс

Станіслаў Сільвановіч — Польскае падполле ў Заходняй Беларусі ў 1939—1941 гг.: паміж савецкімі і нямецкімі службамі бяспекі

Зьмест выданьня

Як знайсці выданне — чытайце на старонцы часопіса Arche ў сацыяльных сетках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру