Камандуючыя чатырох радоў войск ЗША на днях выступалі ў Сенаце краіны на тэму праблем нацыянальнай бяспекі і адказвалі на пытанні сенатараў, паведамляе washingtontimes.com.

Камандуючыя Сухапутнымі войскамі, ВМС, Корпусам марской пяхоты і ВПС ЗША падчас слуханняў у Сенаце. Фота washingtontimes.com

Камандуючыя Сухапутнымі войскамі, ВМС, Корпусам марской пяхоты і ВПС ЗША падчас слуханняў у Сенаце. Фота washingtontimes.com

Адказваючы на пытанне сенатара-рэспубліканца з Паўднёвай Караліны, усе генералы засведчылі, што ня мелі магчымасці сказаць прэзідэнту Бараку Абаму пра сваё меркаванне адносна прапанаванага Абамам скарачэння ваеннага бюджэту і наступстваў гэтага скарачэння для бяспекі ЗША.

Раней кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, які выступае супраць абамаўскага плана скарачэння фінансавання Узброеных сіл, заяўляў, што прэзідэнт «знішчыў» ваеннае кіраўніцтва краіны.

Былы міністр абароны ЗША Роберт Гейтс, які знаходзіўся на пасадзе з 2006 па 2011 год, раней пісаў у сваіх мемуарах, што прэзідэнт зусім не давярае вайсковаму кіраўніцтву і падазравае вайскоўцаў у змове супраць сябе.

Аналагічныя сведчанні пакідалі і іншыя былыя генералы і цывільныя аналітыкі, якія працавалі на вышэйшым узроўні ў Вашынгтоне, піша The Washington Times. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?