У віцебскім канструктарскім бюро «Дысплей» распрацаваны відэаманітор звышвысокай выразнасці з дыяганаллю 98 цаляў і разрозненнем 3840×2160 (4K).

Як распавёў маркетолаг прадпрыемства Сяргей Гукаў, відэаманітор выпушчаны зусім нядаўна і быў анансаваны на выставе «Армія-2016», якая прайшла ў пачатку верасня ў Падмаскоўі.

Велізарны беларускі гаджэт прызначаны для прымянення ў сістэмах інфармацыйнага забеспячэння і аўтаматызаванага кіравання, для абсталявання камандных пунктаў кіравання, дыспетчарскіх, а таксама як самастойная прылада.

У апісанні да прылады паказана, што памер экрана і параметры выявы эквівалентныя памерам і параметрам відэасцен, якія складаюцца з чатырох відэаманітораў з дыяганаллю экрана 46 цаляў, «але пры гэтым, у адрозненне ад відэасцен, на выявеадсутнічаюць стыкоўныя швы».

Прылада выпускаецца ў двух мадыфікацыях з індэксамі ВМЦ-250ЖК і ВМЦ-250ЖК-У. У першым выпадку відэаманітор можа выкарыстоўвацца ў стацыянарных аб'ектах, у другім — у рухомых. Сярод характарыстык прылады — магчымасць працы пры тэмпературы ад -40 да +65°С, а таксама ва ўмовах падвышанай вільготнасці (да 98%). Падключэнне да прылады адбываецца па інтэрфейсе HDMI, а максімальная спажываная магутнасць складае 600 Вт.

У КБ «Дысплей» не ўдакладнілі цану прылады, адзначыўшы, што падобныя спецыялізаваныя абароненыя прылады прызначаныя не для масавага рынку, а іх вытворчасць вядзецца выключна пад замову.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?