Мінфін і Мінабароны Расіі не ўзгаднілі аб'ём фінансавання дзяржаўнай праграмы ўзбраення на 2018—2025 гады, піша kommersant.ru.

Міністр абароны Сяргей Шайгу патрабаваў 22 трлн рублёў, а міністр фінансаў Антон Сілуанаў казаў толькі пра 12 трлн.

Такім чынам, фінансісты гатовыя даць на гэтыя мэты на 10 трыльёнаў расійскіх рублёў ($15,4 млрд па сённяшнім курсе) меней, чым хочуць вайскоўцы.

Апошні раз пытанне грашовага забеспячэння ДПУ-2025 абмяркоўвалася з удзелам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 9 верасня. Пасля абмеркавання ніякіх каментароў ад Мінфіна, Мінабароны ці Крамля не было.

Пры гэтым у 2014 годзе вайскоўцы заяўлялі, што ім спатрэбяцца на тую ж праграму 30 трлн рублёў.

Выданне са спасылкай на крыніцу паведаміла, што Мінабароны спасылалася падчас нарады на немагчымасць выканання пуцінскага ўказа, згодна з якім да 2020 года расійская армія павінна на 70% пераўзброіцца сучаснай тэхнікай.

У сваю чаргу фінансісты казалі пра тое, што ў сучасных эканамічных рэаліях дзяржаўны бюджэт не вытрымае такога цяжару, у тым ліку ў сферы выканання сацыяльных абавязкаў.

ДПУ-2015 павінна была пачаць працаваць ужо ў гэтым годзе, але ў сувязі з эканамічнымі праблемамі яе пачатак перанеслі на 2 гады — на 2018 год. Цяпер дзейнічае ДПУ-2020, якая была ўжо скарочаная з 36 трлн рублёў да 23 трлн.

ДПВ-2025 павінна быць прынятая ў 2017 годзе.

У 2016 годзе на ваенныя мэты Расія планавала аддаць 19,2% бюджэту. Яшчэ 12,7% — на спецслужбы і праваахоўныя органы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?