20 верасня ў рамках візіту ў Нью-Ёрк міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці агульнай дыскусіі «Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: усеагульныя намаганні па пераўтварэнні нашага свету» 71-й сесіі Генасамблеі ААН.
У рамках удзелу ў сесіі У.Макей правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч, паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.
mfa.gov.by
У.Макей абмеркаваў з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з ЗША ў ваеннай сферы, а таксама наладжвання прамога дыялогу паміж вайсковымі ведамствамі дзвюх краін ва ўмовах нарастання напружанасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.





