Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні зробіць дзяржаўны візіт у Кітай, заявіў на брыфінгу ў Пекіне афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

«Па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна Аляксандр Лукашэнка зробіць дзяржаўны візіт у Кітай з 28 па 30 верасня», — сказаў ён.

Якіх-небудзь падрабязнасцяў візіту афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР не паведаміў.

Раней Лукашэнка заявіў, што разлічвае на пераход супрацоўніцтва з Кітаем на стадыю рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна