22 верасня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая халодная паветраная маса з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, максімальная днём +9.. + 15°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

23 верасня на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 8°С, максімальная днём +8.. + 14°С, па Брэсцкай вобласці месцамі паветра прагрэецца да + 16°С.

24 верасня надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 8° С, максімальная днём +10.. + 16°С, па паўднёвым захадзе да + 18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?