Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Зміцер Дашкевіч, 19 верасня распачаты збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Першым подпіс за нацыянальны сцяг паставіў акцёр Павал Харланчук.
Дашкевіч прапаноўвае ўсім ахвотным спампаваць падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты, піша ён, правераны на адпаведнасць падзеям гісторыкам Уладзімерам Арловым.
«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, — распавядае Зьміцер Дашкевіч. — У планах — сабраць не менш за тысячу подпісаў. Пасля работы я стаю на выхадзе з метро Купалаўская ў бок крамы «Цэнтральны» і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты. Мяркуецца, што праз месяц мы панясем подпісы да Міністэрства культуры», — кажа Дашкевіч.
Падпісны бланк вы можаце спампаваць па спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah
Дашкевіч прапаноўвае выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг усім, хто далучаецца да кампаніі.





