Беларускія прыхільнікі Сяргея Міхалка нарэшце змогуць пачуць артыста і гурт Brutto ў Беларусі. 29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы спорту адбудзецца першы вялікі канцэрт музыкаў. Сёння білеты паступілі ў продаж.

— Віншуем усіх беларускіх фанатаў Brutto з дазволам на канцэрт у Гомелі! Мы вельмі рады, і падрыхтуем шоу на еўрапейскім узроўні! На сёння — гэта самая важная падзея для Brutto, мяне асабіста і маіх блізкіх! — падзяліўся Сяргей Міхалок.

«Brutto» актыўна гастралюе па гарадах Украіны і Еўропы, а ў кастрычніку адправіцца ў першы тур па ЗША і Канадзе. У Гомелі адбудзецца канцэрт пад назвай «Родны край», у праграму якога ўвойдуць трэкі з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама любімыя прыхільнікамі песні «ляпісаў».

Квіткі

29 кастрычніка, 19.00
Гомель, Лядовы палац спорту
Кошт квіткоў: фанзона — 75 (750 000) руб, танцпол - 57 (570 000) руб, сектары — ад 32 — 64 (за 320 000 - 640 000) рублёў.
Даведкі па тэлефоне: +375 29 650 11 33.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?