У адной з вайсковых часцей Узброеных сіл на тэрыторыі Віцебскай вобласці 21 верасня ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі тэхнікі загінуў вайсковец тэрміновай службы, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Праводзіцца праверка.
Мінабароны спачувае родным і блізкім вайскоўца і дапаможа ім у адпаведнасці з заканадаўствам.





