Былы генеральны менеджар хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) Уладзімір Беражкоў адмовіўся даваць сведчанні ў судзе па крымінальнай справе былога генеральнага дырэктара клуба Максіма Суботкіна.

Беражкоў скарыстаўся правам не сведчыць супраць сябе. У той жа час суд Першамайскага раёна Мінска, які разглядае справу Суботкіна, палічыў мэтазгодным абвясціць у працэсе пратаколы допытаў Беражкова на папярэднім следстве.

Беражкоў і Суботкін былі затрыманыя летам 2015 года. У канцы ліпеня па абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры, затрымалі Суботкіна. У жніўні стала вядома пра затрыманне Беражкова, яму выставілі абвінавачванне ў завалоданні грашовымі сродкамі клуба на 1 млрд 90 млн рублёў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 4 арт. 210 КК).

1 лютага 2016 года Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да Беражкова і Суботкіна, а таксама пра тое, што яны пакрылі амаль 3 млрд рублёў шкоды і папрасілі вызваліць іх ад крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?