У Нью-Ёрку з даху жылога комплексу «Чырвоная плошча» на вуліцы Іст Х'юстан дэмантавалі статую Леніна.

ny.curbed.com

Манумент вышынёй 18 футаў (крыху менш за пяць з паловай метраў) прастаяў на гэтым месцы 22 гады.

Як адзначае амерыканскае выданне Curbed, прычынай дэмантажу магла стаць купля будынка новым уладальнікам, кампаніяй Dermot Company. Называюць нават папярэднюю суму ўгоды — 100 млн даляраў.

Дзе цяпер паставяць гэты помнік і ці паставяць, пакуль невядома.

Стваральнікам пяціметровай статуі быў савецкі скульптар Юрый Герасімаў, але з-за распаду Савецкага Саюза яна ні разу не выстаўлялася на радзіме.

Пазней яе знайшоў адзін з уладальнікаў «Чырвонай плошчы» на задворках нейкай дачы ў Падмаскоўі і перавёз у Амерыку. Пасля гэтага скульптуру ўсталявалі на даху жылога комплексу.

weirdandwonderfulamerica.com

«Чырвоная плошча» — неафіцыйная назва будынка, якая трывала ўвайшла ва ўжытак жыхароў горада. Будынак быў пабудаваны ў 1989 годзе, усяго за 2 гады да распаду Савецкага Саюза.

Дызайнер дома Майкл Розэн пасля прасіў прабачэння за сваю працу і прызнаваў, што яна пачварная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?