Новы пасол Францыі Дзідзье Канес 21 верасня прыбыў у Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Канес змяніў на гэтай пасадзе Дамінік Газюі, якая ўзначальвала пасольства з восені 2013 года.

Дзідзье Канес з'яўляецца кадравым дыпламатам. Перад прызначэннем ў Беларусь працаваў дыпламатычным саветнікам крызіснага цэнтра МЗС Францыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру