Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі запрасіў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея наведаць з візітам Варшаву ў бліжэйшы час.

Адпаведнае запрашэнне было перададзена 21 верасня ў час сустрэчы ў Мінску намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з паслом Польшчы Конрадам Паўлікам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Адзначаецца таксама, што бакі абмеркавалі пытанні інтэнсіфікацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва.

Як паведамлялася, 19 ліпеня ў Варшаве адбылася сустрэча Алены Купчыной і Вітольда Вашчыкоўскага. Былі абмеркаваны далейшае развіццё двухбаковых адносін, пытанні дыялогу па лініі Беларусь - ЕС і рэгіянальнай праблематыкі. У МЗС Польшчы пасля заканчэння мерапрыемстваў адзначылі, што Вітольд Вашчыкоўскі выказаў задавальненне прагрэсіруючай нармалізацыяй адносін паміж Польшчай і Беларуссю. Міністр замежных спраў растлумачыў, што «яна азначае прагрэс ва ўсіх сферах супрацоўніцтва - не толькі ў галіне палітычных і парламенцкіх кантактаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру