На прэзентацыі каманда прэзентавала новую групу падтрымкі «Black Fox» і новы гімн «Цмокаў» на беларускай мове, у стварэнні якога браў удзел адзін з гульцоў каманды — амерыканец Джасцін Грэй.

У міжсезонне ў жаночай камандзе адбыліся істотныя перамены. У іншыя клубы перайшлі Гедрэ Паўгайце, Габрыэле Гуткаўскайце, Эмбер Джонс, Марына Івашчанка, Вольга Зюзькова, Вікторыя Панкова, Марына Крэс. На іх месца прыйшлі беларускія баскетбалісткі: Анастасія Сушчык, Ганна Лапо, Кацярына Рыбалка і Аляксандра Шаўчэнка. Падпісала дамову з клубам і маладая ўдзельніца зборнай Беларусі па баскетболе — Віялета Кіўляк. З’явілася і новая абаронца ў жаночай камандзе — Рэйчал Тэрыёт, якая адвучылася ў каледжы «Нябраска», дзе лічылася адной з самых перспектыўных баскетбалістак у амерыканскай студэнцкай лізе NCAA.

Рэйчал Тэрыёт.

Рэйчал Тэрыёт.

Жаночая каманда «Цмокі» будзе ўдзельнічаць у чатырох турнірах: Чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі, Балтыйскай лізе і Усходне-Еўрапейскай лізе.

У мужчынскай камандзе таксама з’явіліся 5 новых гульцоў: Джорджэ Гагіч (Сербія), Дру Джойс (ЗША), Лаймонас Кіселюс (Літва), Няманья Мілошавіч (Чарнагорыя), Аляксей Трасцінецкі (Беларусь).

Каманда згуляе ў чатырох турнірах: Чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі, Адзінай лізе ВТБ і Лізе Чэмпіёнаў.

Генеральны дырэктар Юрый Шакола адзначыў, што любы клуб павінен быць сям’ёй, калі ён хоча перамагаць. «Мы гуляем на дастаткова высокім узроўні, дзе ніхто не хоча прайграваць. Мы таксама не хочам, таму поспехаў нам усім».

Юрый Шакола.

Юрый Шакола.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка ўручыў падзякі ад мэра Мінска баскетбалістам Аляксею Лашкевічу, Аляксандру Кудраўцаву, Паўлу Ульянку, Ігару Грышчуку і выказаў спадзяванні на будучы сезон.

«Я спадзяюся, наступныя гульні будуць такімі ж відовішчнымі, а можа, і пераўзыйдуць мінулы сезон. Клуб аб’ядноўвае не толькі гульцоў і трэнерскі штаб, але аб’ядноўвае і ўсіх нас». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?