Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чан далі абавязацельства ахвяраваць 3 млрд даляраў з асабістых фінансаў на спансаванне медыцынскіх даследаванняў на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Пара спадзяецца, што гэта дапаможа перамагчы да канца стагоддзя ўсе вядомыя захворванні.

Муж і жонка стварылі дабрачынны фонд Chan Zuckerberg Initiative ў снежні мінулага года, калі нарадзілася іх дачка Макс.

Тады Цукерберг абвясціў, што ахвяруе на дабрачыннасць 99% акцый кампаніі, якія належаць яму.

Па словах стваральніка сацыяльнай сеткі, з'яўленне на свет дзіцяці прымусіла іх з жонкай задумацца пра «ўсе тыя рэчы, якія ў гэтым свеце трэба зрабіць лепш».

Таму каля 45 мільярдаў даляраў іх багацця сыдуць з цягам часу на паляпшэнне аховы здароўя і адукацыі і на барацьбу з няроўнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?