Не менш за 1,5 мільёна пуэртарыканцаў засталіся без святла пасля пажару на падстанцыі астраўной электрасеткі. 

Як кажуць мясцовыя ўлады, агонь пашкодзіў адразу дзве магістральныя энергалініі. Прычына ўзгарання застаецца нявызначанай.

Відавочцы паведамляюць аб транспартным калапсе на востраве і пра 15 іншых пажараў, якія ўзніклі ў выніку ўзгарання старой праводкі пры замыканні.

Электрыкі спадзяюцца аднавіць забеспячэнне большасці населеных пунктаў да канца чацвярга.

Астраўны энергазбыт ў гэтым годзе быў рэструктурызаваны, аднак чыноўнікам не хапае сродкаў на замену ўсёй зношанай інфраструктуры.

Усяго на Пуэрта-Рыка, які з'яўляецца тэрыторыяй ЗША з асаблівым статусам, пражывае 3,5 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?