Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку актыўней праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы, інакш ёсць рызыка, што некаторыя краіны Еўрасаюза здымуць санкцыі з РФ.

Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта Байдэн сказаў у сераду падчас выступу ў Радзе па міжнародных адносінах у Нью-Ёрку, перадае Reuters.

«Мы ведаем, што калі яны [украінцы] дадуць нагоду ЕС, з'явіцца, прынамсі, пяць краін, якія проста зараз могуць сказаць: «Мы хочам «выйсці» з санкцый супраць Масквы», — заявіў Байдэн.

Віцэ-прэзідэнт ЗША паведаміў, што з пачатку крызісу, ён кожны тыдзень-два размаўляе па тэлефоне з украінскім кіраўніцтвам, заклікаючы настойлівей праводзіць рэформы, а таксама «праціскае» ў Нямеччыне, Францыі і Італіі ідэю не адмяняць санкцыі.

Таксама, па словах Байдэна, на фоне крызісу ў Еўропе, выкліканым наплывам мігрантаў і Brexit, ён папярэдзіў Парашэнку аб неабходнасці выканання мінскіх пагадненняў, каб не дапусціць абвінавачванняў у іх правале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?