Пра гэта заявіў сёння Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі ў час сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Сінодам БПЦ.

«Хачу, каб усе жыхары рэспублікі добра разумелі, што Беларуская праваслаўная царква — не канкурэнт дзяржаве, а надзейная і стваральная апора дзяржаве і грамадству», — сказаў мітрапаліт.

Паводле яго слоў, царква сама імкнецца будаваць і ствараць, просіць Бога, каб ён захоўваў краіну і народ у міры, дабрадзействе і цішыні, каб людзі маглі спакойна жыць і працягваць свой мірную працу.

«Епіскапат нашай царквы звяртае асаблівую ўвагу на неабходнасць маральнага выхавання моладзі, якая сёння вымушана супрацьстаяць розным выклікам гэтага свету», - дадаў Патрыяршы Экзарх.

Мітрапаліт Павел падзякаваў Лукашэнку за вялікую падтрымку, якую аказвае дзяржава пры будаўніцтве і рэстаўрацыі праваслаўных аб'ектаў, агульных культурных і духоўных каштоўнасцей. «Наша сённяшняя сустрэча з вамі - гэта бачны знак высокага даверу і ўвагі кіраўніка дзяржавы да Беларускай праваслаўнай царквы, у склад якой уваходзіць большасць грамадзян рэспублікі. Але разам з тым гэта і наша сур'ёзная адказнасць за будучыню краіны», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?