Чатыры ДТЗ адбыліся ўвечары 21 верасня ў Брэсце на вуліцы Варшаўская шаша.
Першая аварыя адбылася каля 17.20 на пуцеправодзе па Варшаўскай шашы: сутыкнуліся «Рэно» і «Мазда». За некалькі метраў ад гэтага ДТЗ сутыкнуліся яшчэ 7 аўтамабіляў. У выніку гэтай аварыі пацярпела 32-гадовая пасажырка «Фальксваген Пасат», паведамілі ў ДАІ рэгіёна.
Праз нейкі час на супрацьлеглым баку ад «паравоза» з розніцай у 20 хвілін адбылося яшчэ два ДТЗ. Спачатку сутыкнуліся «Аўдзі» і «Рэно», пасля чаго дарогу не падзялілі «Рэно» і «Фальксваген Джэта».