На днях Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі паведаміла, што ў Беларусі адкрылася пасольства КНДР. Па адрасе ў Мінску, дзе меркавана размяшчаецца пасольства, — звычайная жылая пяціпавярхоўка і пра дыппрадстаўніцтва нічога не нагадвае.

Той самы дом, фота Уладзіслава Кавалеўскага

Той самы дом, фота Уладзіслава Кавалеўскага

МЗС Беларусі пакуль не каментуе гэтую інфармацыю і прапануе зрахавацца са спісам дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь — у ім пасольства Паўночнай Карэі адсутнічае, але адрас і тэлефоны дыпламатычнага прадстаўніцтва КНДР у Беларусі можна знайсці ў інтэрнэце.

У кватэры, дзе павінна было знаходзіцца пасольства, нікога застаць не ўдалося. Лічыльнік электраэнергіі «не круціў», а на званкі ў дзверы і дамафон ніхто не адрэагаваў. Не адказваў таксама і тэлефон пасольства. Суседзі па пляцоўцы кажуць, што ў названай кватэры «жыве звычайная жанчына».

У пасольстве Паўночнай Карэі ў Маскве пацвярджаюць, што пасольства ў Мінску адкрылася 19 верасня:

— Беларусь наведваў дырэктар трэцяга дэпартамента МЗС КНДР О Сын Хо, і ў ходзе візіту было адкрыта пасольства. Пасольства адкрыта і зараз наладжвае працу, але без пасла яны паўнавартасна працаваць не могуць. Наколькі я ведаю, пакуль у пасольстве працуюць 2-3 чалавекі, — распавёў сакратар амбасады КНДР у Маскве.

Пасольства, мяркуецца, адкрылася ў кватэры справа

Пасольства, мяркуецца, адкрылася ў кватэры справа

Па дадзеных, якія ўдалося знайсці TUT.BY, сёння ў пасольстве Паўночнай Карэі ў Беларусі, у той самай кватэры, працуюць як мінімум два чалавекі. Часовы павераны ў справах — сп. Пак Ен Сік і гандлёвы прадстаўнік — сп. Лю Чол Хун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?