СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ, у якім сур'ёзныя траўмы атрымаў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі.

Фота СК

У ходзе расследавання следчыя дапыталі дзясяткі сведак, правялі два следчыя эксперыменты, прааналізавалі і прызналі рэчавымі доказамі некалькі запісаў відэарэгістратараў. У якасці спецыялістаў па справе прыцягваліся супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прадстаўнікі байкерскага руху.

Паводле атрыманых следчымі дадзеных, 18 мая кіроўца матацыкла Suzuki Bandit наўмысна выехаў на трамвайныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора, чым фактычна блакаваў рух грамадскага транспарту. Супрацоўнік ДАІ, выконваючы свае службовыя абавязкі, адрэагаваў на дадзены факт парушэння ПДР, у тым ліку прыняўшы пад увагу адсутнасць рэгістрацыйнага знака на матацыкле.

— Падышоўшы да кіроўцы, інспектар запатрабаваў заглушыць рухавік і прад'явіць дакументы. Матацыкліст праігнараваў гэтыя патрабаванні і паспрабаваў уцячы, пачаўшы рух на забараняльны сігнал святлафора. Пры гэтым матацыкліст пацягнуў за сабой інспектара, які спрабаваў яго спыніць. Матацыкл выехаў на скрыжаванне, дзе сутыкнуўся аўтамабілем Volkswagen Transporter, — сказалі ў Следчым камітэце.

У выніку ДТЗ супрацоўніку міліцыі былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына перанёс некалькі аперацый, у тым ліку трэпанацыю чэрапа. На працягу паўтара месяца мужчына знаходзіўся ў стане комы.

Следствам дакладна выяўлена, што кіроўца матацыкла меў магчымасць прыняць меры да тармажэння, своечасова спыніцца і не дапусціць ДТЗ, але не зрабіў гэтага.

На падставе сабраных доказаў матацыклісту выстаўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 363 (Супраціў супрацоўніку міліцыі) і ч. 2 арт. 317 (Парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

— У ходзе вывучэння абставінаў, якія падлягаюць доказу па гэтай крымінальнай справе, следствам атрыманыя звесткі аб тым, што абвінавачваны 1985 года нараджэння прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці больш за паўсотні разоў пачынаючы з 2007 года. З іх 15 разоў — за парушэнні хуткаснага рэжыму, а пяць разоў — за невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні транспартнага сродку, — адзначылі ў СК.

Крымінальная справа вывучаная пракурорам і перададзеная ў суд для разгляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?