Спадзяванні на замірэнне ў Сірыі развеяліся. У мінулую ноч расійская авіяцыя абрынула на Алепа сапраўдны паток агню. Гэта адбылося пасля таго, як Масква і Асад адкінулі прапанову ЗША стварыць над Сірыяй беспалётную зону.
Як вынікае з відэа, апублікаванага агенцтвам Ройтэрз, авіяцыя ўжывала запальныя, фосфарныя бомбы.
Хамза аль-Хаціб, дырэктар шпіталя на ўсходзе Алепа, заявіў, што ў выніку бамбёжкі загінула 45 чалавек.
Грамадзянская вайна ў Сірыі ідзе з 2011 года. У ёй загінулі дзясяткі тысяч людзей.





