Марыся даўно вядомая ў гомельскіх колах як таленавітая мастачка і актыўная сяброўка гомельскай «Талакі». На дадзены момант яна ўдасканальвае свае веды ў Польшчы і дзякуючы натхненню вырашыла «абнавіць» выявы жывёлаў, абароненых у нашых краях законам.

— Можна сказаць, што гэта — вынік чарговага прыступа развагаў пра брэнды беларусаў. Я заўжды прытрымлівалася і буду стаяць на пазіцыі таго, што нам трэба ствараць візуальныя вобразы Беларусі не толькі азіраючыся на гісторыю, архаіку на старажытныя сімвалы, але і не забываць паглядаць у будучыню.

Магчыма ў гэтай серыі будзе працяг у падобным стылі і тэхніцы выканання ілюстрацый, але наўрадці я буду шалёна перамалёўваць усю фаўну нашага роднага краю. Хіба што калі нейкае выдавецтва зацікавіцца гэтай ідэяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?