У Японіі зладзілі першы паказ моды для мужчын «у памеры плюс». Дызайнеры хочуць змагацца супраць «табу на атлусценне» ў краіне.

На «Tokyo Pochari Collection» можна было пабачыць мадэляў вагою больш за 100 кг, тым часам сярэдняя вага дарослага мужчыны ў Японіі складае каля 66 кг. Слова «pochari» з японскай мовы можна перакласці як «пухлік». Арганізатары кажуць, што гэтае слова — больш пазітыўнае за звыклае для японцаў «debu», або «таўсцяк».

У імпрэзе ўзялі ўдзел больш за сто асобаў: тыя, хто пагадзіўся паказацца ў вопратцы ад японскіх дызайнераў, атрымаў таксама зніжкі на новую калекцыю для людзей з вагой большай за сярэднюю.

Арганізатары паказу спадзяюцца, што імпрэза паспрыяе змяненню ў Японіі стаўлення да людзей з вялікай вагой. Справа ў тым, што ўзровень атлусцення ў насельніцтва Японіі — адзін з самых нізкіх у параўнанні з іншымі развітымі краінамі. Праз гэта людзі з павышанай вагою часта пачуваюцца няёмка сярод большасці падцягнутых і нават худых японцаў. Да таго ж, у забаўляльных тэлешоу у якасці камічных персанажаў вельмі часта выступаюць людзі з атлусценнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?