Мінскае «Дынама» правяло сёння другі матч выязной серыі ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
Пасля перамогі над маскоўскім «Дынама» (3: 0) «зубры» згулялі яшчэ з адным двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына — казанскім «Ак Барсам».
У «Дынама» двойчы вызначыўся Мацярухін, па шайбе закінулі Гаўрус, Элісан, Клінкхамер.