Дамоўленасці і пагадненні на агульную суму каля $11 млрд дасягнуты падчас дзяржаўнага візіту кіраўніка Беларусі ў Кітай 28—30 верасня. Пра гэта журналістам заявіў беларускі пасол у Кітаі Кірыл Руды.

«Агульная сума кантрактаў — патэнцыйных, магчымых і рэальных, якія нам цяпер трэба будзе рэалізаваць і забяспечыць, — гэта каля $ 11 млрд, — заявіў пасол. — Важна іх усё рэалізаваць, каб гэта было ўзаемавыгадна — так, як дамовіліся нашы лідары. Вядома, гэта вялікая сума, але тут трэба дэталёва падыходзіць да кожнага кантракта, уважліва і прафесійна працаваць».

Кірыл Руды распавёў, што ўсе падпісаныя дакументы можна падзяліць на чатыры напрамкі: палітычны, інвестыцыйны, гандлёвы і гуманітарны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?