Анатоль Буяльскі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі.

Такое рашэнне было прынята на выканкаме Беларускай федэрацыі баскетбола.

Нагадаем, Буяльскі узначальваў жаночую нацыянальную каманду тройчы: 1994-1998, 2002-2011, 2014-2016. Пад кіраўніцтвам 56-гадовага спецыяліста зборная тры разы трапляла ў квартэт лепшых каманд Еўропы, гуляла ў паўфінале чэмпіянату свету, двойчы выступала на Алімпіядзе.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?