Інжынерная група асобнага палка спецыяльнага прызначэння Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў» стварыла бронеаўтамабіль БКМ, радыкальна перарабіўшы савецкую БРДМ-2.

БРДМ-2 — браніраваная разведвальна-дазорная машына высокай праходнасці, якая выпускалася з 1963 па 1989 год і была ўзброеная адным 14,5-мм і адным 7,62-мм спараванымі кулямётамі.

Украінцы назвалі сваю распрацоўку БКМ — баявая колавая машына.

Першы ўзор украінскай БКМ.

Першы ўзор украінскай БКМ.

Раней беларускія інжынеры барысаўскага 140-га рамонтнага завода распрацавалі і вырабілі мабільны браніраваны транспартны сродак (МБТС) «Кайман» на базе той жа машыны.

БКМ будзе прэзэнтаваная на форуме «Зброя і бяспека» у Кіеве, які пачнецца 11 кастрычніка гэтага года, піша рэдактар украінскага часопіса Defense Express Сергій Згурэць.

«Азоўскія» інжынеры павялічылі абарону машыны ад мін і выбуховых прыстасаванняў, зрабіўшы днішча БКМ у выглядзе літары V. Таксама павядамляецца, што для узмацнення балістычнай абароны корпус падзелены на простакутныя соты, якія закрываюцца браніраванымі накладкамі. Паміж бранёй корпуса і знешнімі з'ёмнымі браняплітамі стаяць модульныя элементы абароны, якія можна хутка замяніць у палявых умовах.

Такім чынам, згодна з інфармацыяй часопіса, БКМ, у адрозненні ад БРДМ-2, здольная абараніць экіпаж ад бранябойных куль 12,7 мм. Пры гэтым маса машыны вырасла да 8 з 7 тон, хуткасць можа дасягаць 95 км/г, а запас ходу — 500 км. Могуць выкарыстоўвацца розныя баявыя модулі. Пра замену рухавіка не паведамляецца.

Наколькі гэтыя заявы адпавядаюць рэчаіснасці пакажуць выпрабаванні, якія пачнуцца пасля выставы ў Кіеве.

Беларускі «Кайман» захаваў масу 7 тон, мае хуткасць да 110 км/г і запас ходу да 1000 км. «Кайман» атрымаў дызельны рухавік Д-245 з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва, пяціступеневую трансмісію, незалежную тарсіённую падвеску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?